Лічбавая журналістыка і дэмакратыя - семінар у Мінску
5-9 кастрычніка 2016 года ў Мінску пройдзе семінар "Лічбавая журналістыка і дэмакратыя". На 5-дзённы семінар запрашаюцца маладыя журналісты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі і Расіі. Мерапрыемства ладзіцца пры фінансавай падтрымцы МЗС Германіі.
Запрашаюцца: журналісты, блогеры, - зацікаўленыя ў будучыні лічбавай журналістыкі, свабоднай ад ідэалогіі ды прапаганды.
Патрабаванне да кандыдатаў - узрост 20-35 год.
Тэмы семінару - абмеркаванне працэсаў дэмакратызацыі грамадскай камунікацыі, вызначэнне ролі незалежнай журналістыкі для дэмакратыі, яе прыбытковасці ў зменлівых тэхнічных і сацыяльных умовах.
Працоўная мова - ангельская.
Арганізатары пакрываюць выдаткі дарогу ў Мінск, на пражыванне падчас навучання, забяспечваюць хачаванне.
Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць форму заяўкі, адправіць яе разам з CV і матывацыйным лістом не пазней за 9 верасня 2016 года на е-мэйл: [email protected].
Колькасць месцаў абмежаваная (ўсяго ў семінары - 16 удзельнікаў). Больш інфармацыі - па гэтай спасылцы.
Паводле Adukacyja.info.