Ліберальны клуб: Стажыроўка ў Германіі
пан, 2016-07-11 12:15
Грамадскае аб'яднанне "Ліберальны клуб" (Беларусь) сумесна з Еўрапейскай акадэміяй Берліна запрашае студэнтаў і маладых спецыялістаў (ва ўзросце да 28 год) да ўдзелу ў праграме стажыровак па праекце "neuLAND". Група моладзі з краін Усходняга партнёрства і Расійскай Федэрацыі на працягу 4-х тыдняў будзе вандраваць па Германіі. Праграма стажыроўкі насычана сустрэчамі і мерапрыемствамі.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост 20-28 год;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- пражыванне ў адной з наступных краін: Беларусь, Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан, Грузія ці Расія.
Кандыдаты мусяць даслаць:
- CV;
- матывацыйны ліст;
- апісанне ідэі праекту, які можа быць рэалізаваны па заканчэнні стажыроўкі.
Дэдлайн - 29 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле LiberalClub.biz.