Ліберальны клуб: Конкурс эсэ - Беларускае LEGO-2016

Грамадскае аб'яднанне "Ліберальны клуб" (Беларусь) запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе эсэ "Беларускае LEGO-2016: пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!". Агульная тэма конкурсу - "Беларускі шлях: 25 гадоў незалежнасці".

У конкурсе могуць удзельнічаць вучні старэйшай школы, студэнты сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і 1-3 курсаў універсітэтаў.

Калі Вы любіце Беларусь, думаеце пра тое, як зрабіць краіну шчаснай і камфортнай для жыцця, у Вас ёсць магчымасць распавесці свае думкі й веды і атрымаць карысныя прызы ды запрашэнне на 3-дзённую экспертную школу.

Што трэба зрабіць?
Абраць адну з пералічаных тэмаў, якая Вам больш пасуе і цікавая:

  • Палітычная сістэма Беларусі: мы знайшлі сваю суверэнную мадэль ці ўсё яшчэ знаходзімся ў "пераходным" перыядзе?
  • Чым знешняя палітыка суверэннай Беларусі адрозніваецца ад знешняй палітыкі краін-суседак?
  • Эканоміка Беларусі ў канцы XX і на пачатку XXI стагоддзя: знайдзіце 10 адрозненняў
  • У чым адрозненне эканамічнай мадэлі нашай краіны ад суседніх краін?
  • Ці з’явіўся ў Беларусі свой прыватны бізнес альбо засталіся толькі камерсанты з "хвацкіх 90-х"?
  • Папулярызацыя беларускае мовы, культуры, гісторыі: ці ўсё слушна робіцца ў суверэннай Беларусі?
  • Кім ёсць сучаснае пакаленне незалежнай Беларусі: еўрапейцамі, нашчадкамі СССР ці часткай рускага свету?
  • На якой нацыянальнай ідэі вырасла і дасягнула "паўналецця" незалежная Рэспубліка Беларусь?
  • Карупцыйная пагроза: міф ці рэальнасць для суверэннай Беларусі?
  • Сацыяльная палітыка: як развіваюцца адносіны паміж дзяржавай і грамадствам у сучаснай Беларусі?

Спрэзентуйце свае думкі па абранай тэме ў выглядзе эсэ (памер 1-1,5 тыс. словаў) на беларускай, рускай альбо ангельскай мове. Калі ласка, дашліце эсэ на электронную скрыню: [email protected]. Дэдлайн - 13 гадзін па мінскім часе 21 лютага 2016 года.

У склад журы конкурс ўваходзяць вядомыя беларускія і замежныя навукоўцы і эксперты. Вынікі конкурсу арганізатары конкурсу абвесцяць 1 сакавіка.

Прызы конкурсу: планшэт 'iPad mini', дзве электронныя кнігі 'Kindle', тры камплекты навушнікаў 'Sennheiser'. Аўтары 30-ці самых цікавых эсэ атрымаюць запрашэнне на 3-дзённую школу, якая ладзіцца ў канцы сакавіка з удзелам вядомых у Беларусі і за мяжой экспертаў: палітолагаў, эканамістаў, сацыёлагаў, культуролагаў, спецыялістаў па міжнародных адносінах і праве. 

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле Adukacyja.info.