Liberal Arts: Еўрапейскі каледж у Беларусі

14 жніўня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя праекта «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB). Дадзены праект дазваляе атрымаць бясплатную дадатковую адукацыю па мадэлі Liberal Arts.

 Каледж задуманы як нефармальная альтэрнатыва беларускай сістэме вышэйшай адукацыі: ECLAB прапануе індывідуальны план навучання, творчую атмасферу на занятках, свабодную інтэлектуальную камунікацыю студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.

 Падчас прэзентацыі выкладчыкі ECLAB Вольга Шпарага, Аляксей Братачкін, Вольга Раманава, Марына Сакалова, Лідзія Міхеева, Дзмітрый Карэнка распавядуць пра: сістэму адукацыі па мадэлі Liberal Arts, структуру адукацыйнага працэсу на курсах (майстар-класы ды інш.), умовах навучання.

 Месца правядзення сустрэчы - ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58 к.6). Пачатак ў 18:30.

Паводле adukacyja.info