Летняя школа журналістыкі Барыса Нямцова ў Празе
Летняя школа журналістыкі і сацыякультурных даследаванняў - трохтыднёвая інтэнсіўная праграма навучання маладых журналістаў/к, блогераў/к, медыя актывістаў/к. Школа праводзіцца штогод з 15 ліпеня па 2 жніўня ў Празе на базе філасофскага факультэта Карлавага Ўніверсітэта. Важным складнікам навучання з'яўляецца рэалізацыя ўдзельнікамі/цамі самастойных журналісцкіх праектаў, якія абмяркоўваюцца на спецыяльных семінарах з прафесійнымі рэдактарамі. Мова школы - руская. Прыём заявак адкрыты да 31 сакавіка 2019.
Школа аддае перавагу заяўнікам, чый вопыт у журналістыцы або сумежных сферах не перавышае трох гадоў. Досвед працы - неабавязковае патрабаванне.
Вучэбная праграма ўключае лекцыі і семінары вядучых журналістаў/к і экспертаў/к у галіне медыя, практычныя заняткі па асновах відэа- і фотаздымкам і дыстрыбуцыі кантэнту ў інтэрнэце. Праграма носіць міждысцыплінарны характар і ўключае таксама лекцыі па асновах эканомікі, сацыялогіі, сучаснага мастацтва, наведванне найбуйнейшых СМІ Чэхіі, а таксама паказы сучаснага дакументальнага кіно.
Крыніца: summerschool.nemtsovfund.org