Летняя школа Visegard ў Кракаве (Польша)
Летняя школа Visegard - адукацыйная праграма ў Польшчы пройдзе 1-14 ліпеня 2018. Праграма школы складаецца з лекцый, дэбатаў, семінараў, трэнінгаў па сучасным палітычным, культурным і сацыяльным пытанням у рэгіянальнай, глабальнай і еўрапейскай перспектыве. Школа дае магчымасць удзельнікам бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і пачаць супрацоўніцтва паміж людзьмі і краінамі. Арганізатары забяспечваюць навучаннем, пражываннем і харчаваннем. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 сакавіка.
Удзельнікі і ўдзельніцы павінны аплаціць транспартныя выдаткі, страхоўку і рэгістрацыйны ўзнос - 125 €.
У гэтым годзе праграма робіць акцэнт на акадэмічнай, культурнай і бізнес дыпламатыі. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць у малых групах над праектамі акадэмічнымі, культурнымі і бізнес-праектамі, праекты будуць прадстаўлены ў канцы школы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- студэнты, нядаўнія выпускнікі, аспіранты, даследчыкі, маладыя прафесіяналы;
- грамадзяне Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Грузіі, Косава, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Чарнагорыі, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славеніі.
- у канцы праграмы ўсе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы
Для ўдзелу ў школе неабходна запоўніць заяўку, даць рэкамендацыйны ліст і CV. Усе пытанні адносна школы можна адпраўляць на англійскай на [email protected]
Крыніца: grantist.com