Летняя школа ва Ўніверсітэце Осла (Нарвегія)

З канца чэрвеня па канец ліпеня 2016 года ў Летняй школе Ўніверсітэта Осла ладзяцца інтэнсіўныя бакалаўрскія і магістарскія курсы. Штогод Школа прымае 550 студэнтаў прыблізна з 90 краін свету. Навучанне скіравана на развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і міжкультурнага паразумення. Поўны спіс курсаў можна знайсці тут.

Для навучэнцаў школы прадугледжаны стыпендыі, якія ўключаюць: авіябілеты, выдаткі на пражыванне, паўсядзённыя выдаткі. Стыпендыі не пакрываюць кошт візы і транспартныя выдаткі на дарогу ў (з) аэрапорт(у).

Кандыдаты мусяць падаць заяўку праз анлайн-сістэму Ўніверсітэта Осла. Дэдлайн - 1 лютага 2016 года. Падрабязная інфармацыя - на вэбстаронцы Школы.

Паводле Edu-Active.com.