Летняя школа ва Ўніверсітэце Мілана (Італія)

З 27 чэрвеня па 2 ліпеня 2016 года Ўніверсітэт Мілана (Італія) ладзіць летнюю школу па эфектыўным менеджмэнце сферы паслуг.

Праграма навучання сканцэнтравана на кіраванні паслугамі і прадуктыўнасці па наступных накірунках:

- электрычнасць;

- газавае забеспячэнне;
- тэлекамунікацыі;
- чыгунка;
- мясцовы грамадскі транспарт;
- водазабеспячэнне і каналізацыя.

Мэта школы - знаёмства са структурай, рэгуляваннем і аказаннем паслуг у Еўропе. Запрашаюцца студэнты магістратуры, аспіранты і дактаранты са спецыялізацыяй у галіне эканомікі, дзяржкіравання, паліталогіі, сацыяльных даследаванняў.

Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі: кошт квіткоў (не больш за 350 еўра), пражыванне на працягу 6 дзён, вітальная вячэра, штодзённыя фуршэты, кава і напоі ў перапынках, адукацыйныя матэрыялы, Wi-Fi.

Кандыдаты мусяць даслаць:

Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: [email protected].

Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле Adukacyja.info.