Летняя школа ўніверсітэта University of Kassel, Германія
Штогод летнюю школу ўніверсітэта наведваюць замежныя студэнты з 115 краін. Летнія школы ўніверсітэта прапануюць кароткатэрміновыя інтэнсіўныя праграмы навучання, разлічаныя на замежных студэнтаў, даследчыкаў і прафесараў. Кошт навучання 2190€, але ўніверсітэт прапануе стыпендыі. Стыпендыя аплачвае кошт навучання, пражывання і двухразовае харчаванне. Стыпендыя і кошт гадовай школы не аплочваюць: транспартныя выдаткі, абеды і асабістыя выдаткі. Заяўкі прымаюцца да 18 сакавіка.
Праграма гадовай школы складаецца з такіх модуляў:
- інжынерны модуль
- культурны модуль
- нана модуль
- спартыўны модуль.
Кожны ўдзельнік можа выбраць 1 модуль і паўдзельнічаць у 2 семінарах і наведаць моўныя курсы. Кожны ўдзельнік можа выбраць любы модуль па сваім меркаванні, нават калі яго спецыяльнасць не адпавядае выбранаму модулю.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны быць старэйшыя за 18 гадоў;
- неабходны матывацыйны ліст, рэкамендацыі.
Неабходныя для стыпендыі дакументы:
- матывацыйны ліст;
- рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка або лектара;
- запоўнены бланк заяўкі;
- CV;
- копія з ацэнкамі (з перакладам на ангельскую мову);
- вынікі аднаго з тэстаў на ўзровень валодання англійскай мовай (TOEFL, IELTS або іншы);
- усе дакументы неабходна адсканаваць і адправіць у фармаце pdf на [email protected].
Крыніца: unikims.de