Летняя школа ўніверсітэта Тарту па міжнародным праве

Да 31 траўня 2017 г. юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта Эстоніі прымаюць заяўкі на ўдзел ў 6-й летняй школе па міжнародным праве, якая будзе праходзіць у курортным горадзе Пярну з 24 па 28 чэрвеня 2017 г.

Заняткі засяродзяцца вакол параўнання міжнароднага права і правоў чалавека з асновй увагай на Расію і Еўразію.

На працягу 5 дзён удзельнікі школы будуць наведваць лекцыі (па 5 лекцый на дзень) лектараў лепшых універсітэтаў свету:
•    Professor Laurence Boisson de Chazournes (факультет права ўніверсітэта University of Geneva)
•    Professor William E. Butler (Pennsylvania State University)
•    Dr Rain Liivoja (Melbourne Law School)
•    Dr Ilia Rachkov (Маскоўскі Дзяржаўны Інстытут Міжнародных Адносін)
 

Рэгістрацыйная плата складае 50 еўра і аплочваецца толькі пасля залічэння ў школу. Удзельнікі самі аплочваюць транспартныя выдаткі і пражыванне. Пражыванне ў хостэле ў цэнтры горада на 5 дзён каштуе 155 еўра.

Патрабаванні
Падаць заяўку на ўдзел могуць студэнты бакалаўрыята, магістратуры і аспірантуры, якія займаюцца вывучэннем права. 
Як падаць заяўку:
Для ўдзелу неабходна накіраваць на адас: [email protected]
•    Заяўку
•    матывацыйны ліст
•    CV
Крыніца:www.oi.ut.ee