Летняя школа ў Харватыі, прысвечаная крызісу дэмакратыі

Універсітэт Global Humanities Institute on Crises of Democracy арганізоўвае міждысцыплінарную летнюю школу ў горадзе Дуброўнік (Харватыя) 15-24 ліпеня 2019. У цэнтры школы - даследаванні крызісу дэмакратыі праз прызму культурнай траўмы. Арганізатары пакрываюць: транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Крайні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 8 кастрычніка 2018.

 

Студэнты і студэнткі аспірантуры і прафесіяналы на раннім этапе сваёй кар'еры, якіх цікавіць пытанне крызісу дэмакратыі, запрашаюцца на 9-дзённую інтэнсіўную летнюю школу. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць займацца даследаваннем перспектыў, падыходаў і розных матэрыялаў тэмы "Крызіс дэмакратыі".

У праграме: семінары, дыскусіі, прэзентацыі, практычныя заняткі, экскурсіі, прагляды фільмаў. Праграма школы будзе задакументавана ў дакументальны фільм ці блог. Кандыдатам і кандыдаткам неабходна падаць сваю працу, якая будзе прадстаўлена выкладчыкам і іншым удзельнікам і ўдзельніцам школы да пачатку школы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • студэнты аспірантуры і маладыя даследчыкі, якія вывучаюць розныя дысцыпліны: антрапалогія, культуралогія, гендэрныя даследаванні, гісторыя, журналістыка, права, мовы, літаратура, псіхалогія, паліталогія, вывучэнне свету, мастацтва, кіно, тэатра;
  • павінны працаваць у галіне вывучэння крызісу дэмакратыі ці культурнай траўмы;
  • студэнты аспірантуры павінны быць на фінальным этапе напісання дысертацыі; даследчыкі, якія атрымалі ступень PhD пасля верасня 2013;
  • працоўная мова школы - англійская.

 

Крыніца: chcinetwork.org