Летняя школа ў Грузіі «Еўразійская мабільнасць у глабальнай перспектыве»

Школа адбудзецца 25-30 чэрвеня 2018, яна ўяўляе даследчы праект, які вывучае дынаміку маршрутаў у Цэнтральнай Азіі і на Каўказе (праект "Маршрутка"). Арганізатары летняй школы запрашаюць студэнтаў аспірантуры, даследчыкаў з розных дысцыплін: геаграфія, урбаністыкі, антрапалогія, сацыялогія, паліталогія. Удзел у школе бясплатны. Арганізатары прапануюць грант да 400 € на аплату транспартных выдаткаў. Дэдлайн 15 сакавіка.

Тэмы школы:

  1. Мабільнасць і сацыяльна-прасторавае змяненне ў еўразійскіх гарадах
  2. Нефармальны транспарт і прыватны транспарт праз глабальны Поўнач і Поўдзень.

 

Тэмы дакладаў:

  • Кіраванне мабільнасцю і гарадская эканоміка.
  • Гарадскі транспарт і сацыяльная няроўнасць.
  • Транспарт, пражыванне ў горадзе і грамадская прастора.
  • Скрыжаванне мабільнасці і міграцыі.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць студэнты аспірантуры, даследчыкі з розных дысцыплін;
  • кандыдаты могуць вывучаць адну або некалькі дысцыплін: геаграфія, урбаністыкі, антрапалогія, сацыялогія, паліталогія.
  • заяўкі трэба адправіць на [email protected] да 15 сакавіка 2018.
  • заяўка павінна складацца з матывацыйнага ліста; кароткага CV; кароткае апісанне працы, якую Вы плануеце прадставіць на школе (не больш за 500 слоў).
  • з адабранымі кандыдатамі звяжуцца да 10 красавіка 2018.

Крыніца: marshrutka.net