Летняя школа ў Германіі – «Абнаўленне індустрыйнай культуры»

Да 23 чэрвеня 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у летняй школе ў Германіі, якая адбудзецца ў г. Глахаў з 30 ліпеня па 6 жніўня 2017 г.  Да ўдзелу запрашаюцца студэнты магістратуры і аспірантуры, якія вывучаюць тэмы, што маюць дачыненне да індустрыяльнай спадчыны і індустрыяльнай культуры ў розных дысцыплінах: геаграфія, архітэктура, планаванне, мастацтва, культуралогія, індустрыйная гісторыя, сацыялогія, эканоміка.

Школа будзе праходзіць у Глаўхаў. Цэнтральны райн горада – Центральный раён города – “Palla”  знаходзіцца паміж чыгуначнай станцыяй, рынкам і замкамі. Многія будынкі раёна вышлі з ужытку, і горад хоча па-новаму выкарыстоўваць гэтыя гістарыныя аб’екты. Тэматыка школы звязана з творчымі ідэямі трансфармацыі будынкаў і іх паўторнага выкарыстання.

Праграма складаецца з двух дзён навуковага навучання тэмы і дыскусій, 1,5 дня – эмпірычнай і аналітычнай працы. Школа пачнецца 30 ліпеня з сустрэчы ў замку Глаўхаў і наведвання выставы Сальвадора Далі. Падрабязная праграма даступна па спасылцы. Мова навучання - ангельская.


Удзел у школе платны – 50€. Арганізатары маюць магчымасць выдадткаваць грант на пакрыццё падарожжа для ўдзельнікаў і ўдзельніц школы. У часе рэгістрацыі кандыдаты павінны пазначыць, што маюць патрэбу ў гранце.


Патрабаванні да кандыдатаў
Падаваць заяўку могуць студэнты магістратуры і аспірантуры, якія вывучаюць тэмы індустрыяльнай спадчыны і індустрыяльнай культуры (гл. вышэй)
 

Рэгістрацыя:
•    CV (не больш 1 старонкі)
•    матывацыйны ліст (не больш за 1 старонку)
•    кароткае апісанне прэзентацыі або досведу і ведаў, каторыя зробяць унёсак у працу каманды школы.
Дакументы неабходна накіраваць на  аждрас сеціўнай пошты  [email protected] да 23 чэрвеня 2017. Для ўдзелу будуцьт адабраныя 20 кандыдатаў і кандыдытак.
Крыніца: www.ifl-leipzig.de