Летняя школа ў Будапешце

Да 31 сакавіка 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у летняй школе ў Будапешце (Венгрыя), арганізаванай Antall József Knowledge Centre.

Летняя школа Antall József Summer School пройдзе ў  з 3 па 14 чэрвеня 2017 г. Цэнтральная тэма – супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай Еўропы і дзяржавамі Вышаградскай групы.
Арганізатары плануцюць дэталёва разгледзець розныя аспекты гэтага супрацоўніцтва: гісторыя, знешняя палітыка, палітыка бяспекі, эканамічная палітыка, энергетычная палітыка, інавацыі, культура і турызм, устойлівасць. Гэтыя пытанні будуць разглядацца праз лекцыі, семінары, дэбаты і дыскусіі.

Арганізатары прапануюць усім удзельнікам і удзельніцам стыпендыю (асобна падаваць заяўку на стыпендыю не патрэбна, яна выдаецца аўтаматычна).
Грамадзянам Беларусі арганізатары кампенсуюць аплату транспартных выдадткаў, пражывання, ўдзелу і двухразовае харчаванне.
 

Патрабаванні

  • быць  грамадзянінам (-кай) Вышаградскай 4-кі або краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, куды ўваходзіць і Беларусь, ці адной з краін “Усходняга партнёрства” (ізноў патрапляем!)
  • мець узрост 21 – 35 гадоў.
  • мець добры ўзровень ангельскай мовы.

 

Як паўдзельнічаць:

  • падаць анлайн заяўку онлайн заявку;
  • рэзюмэ (1 старонка);
  • рэкамендацыйны ліст (па-ангельску, напісаны прадстаўнікм факультэта або працадаўцам);
  • дакумент, які пацвярджае веданне ангельскай мовы.

Рэгістрацыя на ўдзел у школе платная і складае 80 еўра. Аплочваць рэгістрацыйны ўзнос будуць толькі тыя ўдзельнікі, якіх залічылі ў школу.

Крыніца: ajsummerschool.com