Летняя школа сучаснай эканамічнай геаграфіі ў Італіі

Універсітэт Gran Sasso Science Institute (GSSI) Л’акуіла, Італія сумесна з навуковай міжнароднай асацыяцыяй Regional Science Association International (RSAI ) ладзяць летнюю школу сучаснай эканамічнай геаграфіі, якая пройдзе 2-8 ліпеня 2017 г. Апошні дзень падачы дакументаў – 26 сакавіка 2017 г.

Школа прапануе ўнікальную магчымасць даследаваць тэарытычныя і метадалагічныя пытанні і абмеркаваць даследаванні, якія праводзяць маладыя вучоныя  гэтай галіны. Акрамя трэнінга і заняткаў, удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць прадэманстраваць свае працы іншым удзельнікам школы і выкладчыкам і атрымаць каментары і пажаданні для працягу сваіх даследаванняў. Мова навучання - ангельская.

Удзел у школе бясплатны, арганізатары пакрываюць наступныя вымогі 10-ці шчасліўцам ці шчаслівіцам:

  • навучанне;
  • харчаванне і пражыванне;
  • авія-пералёт (300€ студэнтам з Еўрасаюза, 500€ студэнтам з іншых краін).


Патрабаванні
У школе могуць браць удзел другога і трэцяга года аспірантуры, якія праводзяць даследаванні ў вобласці эканамічнай геаграфіі.
Каб падаць заяўку трэба даслаць:

  • CV;
  • назву даследчага праекта і тэкст праекта (1500 слоў);
  • адзін рэкамендацыйны ліст.

Дакументы неабходна накіраваць на адрас: [email protected] да 27 сакавіка 2017 г., пазначыўчы ў тэме ліста “Application RSAI-GSSI Summer School”.
Вынікі будуць вядомыя 7 красавіка 2017 г.

Крыніца: www.gssi.it