Летняя школа па праектным менеджмэнце ў галіне энергаэфектыўнасці (Вена, Аўстрыя)

13-17 чэрвеня 2016 года ў Вене (Аўстрыя) ладзіцца летняя школа "Энергаэфектыўнасць. Міжнародны праектны менеджмент - ад тэорыі да практыкі". Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца грамадзяне краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана", Еўразвязу, а таксама асацыяваных з Еўразвязам краін. Навучэнцы даведаюцца пра спецыфіку менеджменту навуковых праектаў, звязаных з праграмамі мабільнасці "Horizont 2020" і "Marie-Skłodowska-Curie Actions". У прыватнасці, пра магчымасці фінансавання ў межах "Horizont 2020", падрыхтоўку паспяховых прапаноў для "Horizont 2020", кіраўніцтва праектамі, у якіх працуюць міжнародныя каманды даследчыкаў.

Запрашаюцца маладыя даследчыкі (праектныя менеджэры), якія працуюць у камандах навукоўцаў у інстытутах у сваіх краінах і якія зацікаўлены ў міжнародным навуковым супрацоўніцтве, менеджменце сумесных праектаў, што фінансуюцца ў межах міжнародных даследчыцкіх праграм. Вітаюцца навуковыя даследчыкі й праектныя менеджэры ў галіне энергаэфектыўнасці, бяспечнай энергетыкі і інш.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у навучанні, і кампенсуюць праезд. Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць анлан-заяўку. Дэдлайн - 21 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Inco-EaP.net.