Летняя школа «Постсавецкая кіраванне: тэорыі, асобы, выпадкі» (Кіргізія)

Летняя школа «Постсавецкая кіраванне: тэорыі, асобы, выпадкі» адбудзецца 12-22 ліпенія 2018 у Кіргізіі. Удзел у школе бясплатны. Пражыванне і транспартныя выдаткі кандыдатам з Беларусі аплачвае DAAD. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 8 красавіка.

Мэта летняй школы - вывучыць і параўнаць функцыянаванне постсавецкіх дзяржаў. Школа пачнецца з гістарычнага і палітычнага кантэкстаў, удзельнікі і ўдзельніцы вывучаць як агульная савецкая прастора паўплывала на адносіны паміж дзяржавамі і іх эканоміку. Таксама будзе разгледжана такое пытанне: як неабходна разумець постсавецкі палітычны рэжым. Параўноўваючы рэгіянальныя адрозненні постсавецкіх траекторый, удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, якія твары прымалі ўдзел у працэсе кіравання, што іх аб'ядноўвала і як яны змагаліся за ўладу і легітымнасьць. Таксама асаблівая ўвага будзе нададзена такім пытанням: каляровыя рэвалюцыі, арганізаваная злачыннасць, карупцыя.

Інстытут еўрапейскіх даследаванняў (Institute for European Studies) сумесна з Еўрапейскім універсітэтам Віадрына (European University Viadrina Frankfurt Oder) і Акадэміяй АБСЕ ў Бішкеку выступаюць арганізатарамі школы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць студэнты і студэнткі апошніх курсаў праграм бакалаврыята, таксама студэнты магістратуры і аспірантуры;
  • студэнты павінны вывучаць: палітычныя навукі, міжнародныя адносіны, сацыялогію і сумежныя дысцыпліны;

 

Кандыдатам неабходна адправіць такія дакументы ў адным файле dpf:

  • рэзюмэ
  • CV
  • матывацыйны ліст, у якім неабходна ўказаць прычыны падачы заяўкі на ўдзел у школе і як тэма школы паўплывае на даследаванні і прафесійную дзейнасць;
  • ведамасць з ацэнкамі;
  • дакументы прымаюцца на summerschooldaad@gmail.com

 

Крыніца: daad-ukraine.org