Летняя Школа па ўздзеянні крызісаў у ЕС на краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (Уроцлаў)
Летняя школа “Інтэграцыя супраць дэзінтэграцыі: Цэнтральна і ўсходнееўрапейскія краіны і ЕС”
Дзе ?
Інстытут паліталогіі (Універсітэт Ўроцлава, Польшча)
Калі?
11 - 20 верасня 2017 г.
Пра што?
Летняя школа засяродзіцца вакол дыскусій наконт таго, як шматлікія крызісы ЕС адбіваюцца на краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Сярод тэм – еўраскептыцызм, дэзінтэграцыя ЕС ды іншыя выклікі дэмакратыі, новыя формы кіравання і дыджыталізацыя сродкаў масавай інфармацыі. Мова навучання – ангельская. Падрабязная праграма на ангельскай мове даступная тут.
Арганізатары школы запрашаюць удзельнікаў і ўдзельніц з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, невялікая колькасць стыпендый на аснове двухбаковых пагадненняў паміж універсітэтамі даступна для студэнтаў з Беларусі і Украіны.
Хто можа ўдзельнічаць?
- студэнты бакалаўрыята і магістратуры па грамадазныўчых спецыяльнасцях;
- кандыдаты, якія маюць добры ўзровень валодання ангельскай мовай з мінімальным узроўнем B2;
Стыпендыя, якіх для беларускіх удзельніц і ўдзельнікаў прапануюць 5, пакрывае паржыванне ў інтэрнаце, харчаванне і культурную праграму. Удзельнікі самастойна павінны апаціць праезд да Ўроцлава і назад.
Падача
Зацікаўленым студэнтам трэба напісаць кароткі матывацыйны ліст і накіраваць яго на адраз электроннай пошты [email protected]
Крыніца: www.summerschool.uni.wroc.pl