Летняя школа па студэнцкім самакіраванні (Мінск)
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання пры ўстанове "Студэнцкая фабрыка думкі" запрашае на працоўную сесію ў фармаце Летняй школы па студэнцкім самакіраванні. Заняткі ў летняй школе пройдуць ў Менску з 15 па 17 жніўня 2014 года.
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты студэнцкага самакіравання, а таксама студэнты дзённага аддзялення 1-4 курсаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя зборніка "Студэнцкае самакіраванне: погляд знізу". Цягам заняткаў у летняй школе ўдзельнікі вызначаць далейшую стратэгію развіцця студэнцкага самакіравання, разгледзяць пытанні ўдасканалення працы Братэрства арганізацыі студэнцкага самакіравання, вывучаць метады прасоўвання новых ініцыятыў, распрацуюць новыя ідэі ў межах арганізацыі.
Для ўдзелу ў навучанні неабходна да 12 жніўня 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Унёсак удзельніка складае 60 тысяч бел. руб. Дадатковая інфармацыя - па тел.: +375292001535 (МТС).
Паводле adukacyja.info