Летняя школа па рынкавай гаспадарцы (Літва)
сер, 2015-06-03 09:06
Еўрапейская даследчая асацыяцыя "Oikonomos" праводзіць летнюю школу для выкладчыкаў і экспертаў на тэму "Сацыяльная рынкавая гаспадарка як мэта для Беларусі".
Школа скіравана на паглыбленне і сістэматызацыю ведаў пра рэфармаванне планавай эканомікі, пабудову сацыяльнай рынкавай гаспадаркі на прыкладах досвведу Германіі, Польшчы і Літвы.
Навучанне пройдзе 8-11 ліпеня 2015 года у Вільнюсе (Літва).
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі эканамічных спецыяльнасцяў, аспіранты, а таксама эксперты эканамічнай сферы.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам пражыванне, харчаванне і кампенсацыю транспартных выдаткаў.
Дэдлайн падачы заявак - 4 чэрвеня 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы падачы заявак размешчана тут.
Паводле Adukacyja.info.