Летняя школа па маніторынгу і ацэнцы STEP INto Evaluation career у Кішынёве

Летняя школа STEP INto Evaluation career - 4-дзённы трэнінг, які пройдзе з 30 ліпеня па 2 жніўня 2018 у Кішынёве, Рэспубліка Малдова. Падчас школы ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць базавыя веды і навыкі па тэорыі і прынцыпам ацэнкі праграм/праектаў, уключаючы гендэрна-адчувальную ацэнку і ацэнку Мэтаў Устойлівага Развіцця. Удзел бясплатны, аднак неабходна самастойна аплаціць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўдзелу запоўніць анкету анлайн да 10 чэрвеня 2018 і даслаць рэзюмэ на [email protected].

Летняя школа з'яўляецца першай часткай праграмы STEP Into Evaluation Career, якая таксама ўключае кароткія стажыроўкі (2-3 месяцы) у мясцовых, рэгіянальных, міжнародных арганізацыях і ўдзел у праграме настаўніцтва (прыкладна 7 месяцаў).

Мэтавай аўдыторыяй з'яўляюцца маладыя і пачаткоўцы ацэншчыкі з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказу:

  • ацэншчыкі маладзейшы за 35 гадоў;
  • ацэншчыкі, якія маюць менш за 5 гадоў прафесійнага вопыту;
  • нядаўнія выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў (5 гадоў або менш пасля заканчэння), якія зацікаўлены ў далучэнні да кар'еры ацэнкі;
  • спецыялісты, якія маюць адпаведныя тэхнічныя веды, якія на працягу апошніх 5 гадоў ці менш праявілі цікавасць да таго, каб стаць прафесійнымі ацэншчыкамі.

 

Працоўная мова Школы - руская (веданне рускай на працоўным узроўні абавязкова), добрае веданне англійскай з'яўляецца перавагай, але не крытэрыем адбору. Калі ў Вас ёсць пытанні, калі ласка, пішыце на: [email protected] або [email protected]

Крыніца: drive.google.com