Летняя школа па лідарстве і міжнародным супрацоўніцтве ў Сан-Дыега (ЗША)
З 29 чэрвеня па 25 ліпеня 2017 г. У Сан-Дыега (ЗША) пройдзе трохтыднёвая летняя школа лідарства і міжнароднага супрацоўніцтва Хансэн (Hansen). Гэта міжнародная праграма, якая фінансуецца фондам Fred J. Hansen Foundation, адкрытая для студэнтаў і студэнтак з усяго свету.
Мэта школы – забяспечыць студэнтаў інструментамі лідарства, якія магчыма ўжываць для вырашэння канфліктаўі пабудовы гарманічнага грамадства ў сваіх родных краінах
Праграма прадугледжвае:
- заняткі ў аўдыторыі;
- практычнае навучанне ў вырашэнні канфліктаў, пасярэдніцтве і міжкультурным кіраванні.
Тэарытычную падрыхтоку будуць дапаўняць экскурсіі па гістарычных цэнтрах Сан-Дыега, а таксама ўдзельнікі змогуць убачыць парад 4 ліпеня, паўдзельнічаць у круізе па гавані, наведаць мясцовы заапарк.
Арганізатары пакрываюць наступныя выдаткі для студэнтаў з іншых краін:
- авія-пералёт эканом-класай (не болей 500$);
- пражыванне і харчаванне сумесна з іншымі ўдзельнікамі праграмы на ўсім працягу дзеяння летняй школы
- транспарт з кампуса на ўсе мерапрыемствы і праекты;
- матэрыялы праграмы;
- сертыфікаты ўдзельнікаў.
Патрабаванні да кандыдатаў
Кандыдаты і кандытакі мусяць праяўляць свой лідарскі патэнцыял па-за класам, то бок на дзяржаўнай службе або ў часе працы ў грамадскай арганізацыі – неабходна будзе даслаць рэкамендацыйны ліст ад такой арганізацыі.
Хто можа ўдзельнічаць
- cтудэнты, якім да атрымання дыплома засталося не больш за 2 гады;
- cтудэнты аспірантуры, якія анвучаюцца на такіх спецыяльнасцях, як міжнародныя адносіны, міжнародная дыпламатыя, міжнароднае эканамічнае развіццё;
- cтудэнты, узрост каторых на 1 ліпеня 2017 г. Будзе складаць 20-25 гадоў;
Перавага будзе аддавацца студэнтам, якія ніколі не былі ў ЗША.
Заяўка запаўняецца анлайн на сайце арганізатара. Гэта неабходна зрабіць да 6 студзеня 2017 г.
Крыніца: hansensummerinstitute.org