Летняя школа па кампутарнай бяспецы (Германія)
З 4-га па 16-га жніўня ў Марктобэрдорфе (Германія) ладзіцца летняя школа па кампутарнай бяспецы.
2-тыднёвы курс прызначаны для маладых кампутарных спецыялістаў і матэматыкаў, якія працуюць над бяспекай праграмнага забеспячэння.
Мэта адукацыі - прадухіленне лічбавага махлярства і кібер-атак, павышэнне бяспекі інтэрнэт-банкінгу, сацыяльных сетак, воблачных сэрвісаў, пошук тэхналагічных адказаў на актуальныя выклікі сучаснаму грамадству.
Школа прызначана спрыяць ўсталяванню міжнародных кантактаў і супрацы маладых даследчыкаў.
Да ўдзелу запрашаюцца PhD-даследчыкі, а таксама магістранты. Зацікаўленыя кандыдаты мусяць прадставіць матывацыйны ліст і рэкамендацыю свайго навуковага кіраўніка.
Дэдлайн – да 27 сакавіка 2015 года па рэгулярнай пошце (электронныя заяўкі не прымаюцца).
Удзел у школе платны. Унёсак удзельніка складае 800 еўра. Дадаткова аплачваюцца выдаткі на пражыванне і харчаванне – 720 еўра.
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы падачы заяўкі знаходзіцца тут.
Паводле Adukacyja.info.