Летняя школа па энергетыцы ў Нідэрландах

Да 15 сакавіка 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у летняй школе Ўніверсітэта Гронінгена (Нідэрланды). Школа, прысвечаная тэматыцы энергаэфектыўнасці, будзе праходзіць з 17 па 25 жніўня 2017 г. 

У аснове школы, тэма якой сёлета, – энергетычны пераход, –  міждысцыплінарны падыход да сацыяльных і тэхнічных аспектаў энергетыкі. Дзякуючы школе студэнты аспірантуры змогуць дэталёва вывучыць усе аспекты энергетычнага пераходу, развіць новыя ідэі. Студэнты, якія не з’яўляюцца грамадзянамі краін OECD, улучаючы Беларусь, могуць прэтэндаваць на стыпендыю, што пакрывае выдаткі на:

  • пражыванне;
  • харчаванне;
  • навучанне ў школе.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:
•    быць студэнтам аспірантуры або кандыдатам навук;
•    добра валодаць ангельскай мовай.

Каб паўдзельнічаць у летняй школе па энергетыцы трэба:
•    падаць заяўку;
•    даслаць матывацыйны ліст;
•    CV;
•    дакумент, які пацвярджае залічэнне ў аспірантуру;
•    фота;
•    копію пашпарта.
Крыніца: www.rug.nl