Летняя школа лідарства і міжнароднага супрацоўніцтва Hansen (ЗША)

Летняя школа лідарства і міжнароднага супрацоўніцтва Hansen - гэта міжнародная праграма, якая фінансуецца фондам Fred J. Hansen Foundation, якая пройдзе 29 чэрвеня-25 ліпеня 2018. Школа забяспечвае ўдзельнікаў і ўдзельніц унікальным вопытам лідарства і міжнароднага супрацоўніцтва. Студэнты з любой краіны могуць атрымаць выдатныя веды і незабыўны вопыт у трохтыднёвай летняй школе. Дэдлайн: 9 студзеня.

Праграма ўключае:

  • Заняткі ў аўдыторыях;
  • Практычнае навучанне ў сферы вырашэння канфліктаў, пасярэдніцтва і міжкультурнага кіравання;
  • Тэарэтычную падрыхтоўку будуць дапаўняць экскурсіі да гістарычных цэнтрах Сан Дыега, а таксама ўдзельнікі змогуць убачыць парад 4 ліпеня, здзейсніць круіз па гавані, наведаць мясцовы заапарк.

 

Мэта школы - забяспечыць удзельнікаў «інструментамі лідарства», якія можна ўжываць для рашэння канфліктаў і пабудовы лепшай будучыні ў сваіх родных краінах.

Арганізатары пакрываюць выдаткі для студэнтаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЗША, на:

  1. авія-пералёт эканом класам (не больш за 500 $);
  2. пражыванне і харчаванне на ўвесь перыяд праграмы (пражыванне сумеснае з іншымі ўдзельнікамі праграмы);
  3. транспарціроўку з кэмпуса на ўсе мерапрыемствы і праекты;
  4. матэрыялы праграмы;
  5. сертыфікат удзелу.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак: павінны праяўляць свае лідарскі патэнцыял па-за класа, у грамадскай працы, працуючы на дзяржаўнай службе, або ў няўрадавай арганізацыі. Неабходна будзе прадаставіць рэкамендацыйны ліст ад такой арганізацыі.

Кандыдатамі, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЗША могуць быць:

  • студэнты, якім да атрымання дыплома засталося не больш за 2-х гадоў. Ці студэнты аспірантуры, якія навучаюцца на такіх спецыяльнасцях: міжнародныя ўзаемаадносіны, дыпламатыя, міжнароднае эканамічнае развіццё;
  • студэнты, узрост якіх 1 ліпеня 2018 году - 20-25 гадоў;
  • студэнты, якіх праяўляюць свой лідарскі патэнцыял за межамі класнага пакоя, у грамадскай працы, дзяржаўнай службе, або ў няўрадавай арганізацыі;
  • студэнты, якія валодаюць англійскай мовай;
  • Студэнты, якія валодаюць замежны пашпарт і маюць візу ЗША.
  • Перавага будзе аддадзена студэнтам, якія раней ніколі не былі ў ЗША.

 

Заяўка запаўняецца анлайн на сайце арганізатара. Заяўкі ад студэнтаў і студэнтак, якія не грамадзяне ЗША прымаюцца да 9 студзеня, для грамадзян ЗША да 9 сакавіка.

Крыніца: hansensummerinstitute.org