Летняя школа кампаніі Air Liquide для студэнтаў (Парыж, Францыя)
Летняя школа кампаніі Air Liquide прапануе выдатную магчымасць студэнтам і студэнткам з розных краін вывучыць розныя напрамкі работы кампаніі на працягу 1 тыдня, праведзенага ў штаб-кватэры кампаніі ў Парыжы, Францыя. Вы можаце стаць адным з 30 студэнтаў, адабраных для навучання ў летняй школе і зможаце атрымаць практычны вопыт вядзення бізнесу і ўбачыце як вырашаюцца праблемы і задачы ў вялікай кампаніі. Школа адбудзецца ў ліпені, апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 сакавіка 2018.
Арганізатары лічаць студэнтаў і студэнтак сваімі гасцямі і таму аплачваюць усе выдаткі ўдзельнікаў школы:
- страхоўку;
- кошт візы і адміністрацыйных выдаткаў;
- авія-пералёт у абодва бакі;
- пражыванне, сняданкі і ланчі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны быць старэйшыя за 21 год;
- студэнты павінны навучацца на перадапошнім ці апошнім курсе магістратуры і вывучаць бізнес або інжынернае справа;
- патрабуецца выдатная паспяховасць;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай (веданне яшчэ адной мовы будзе плюсам);
- неабходна праяўляць цікавасць да прамысловага асяроддзя і дзейнасці кампаніі;
- павінны быць цікаўныя, адкрыты, павінны ўмець адаптавацца да сітуацыі і не баяцца вырашаць складаныя задачы.
Як падаць заяўку? Адправіць ліст на [email protected] . Вас папросяць адправіць рэзюмэ, суправаджальны ліст і пацвярджэнне статусу студэнта. Калі Вы пройдзеце гэты этап адбору, Вас запросяць на гутарку. Адбор студэнтаў у летнюю школу праходзіць кожны год і заканчваецца ў сакавіку кожнага года.
Крыніца: airliquide.com