Летняя школа для мастакоў (Санкт-Пецярбург)
Творчае аб'яднанне куратараў (ТОК) адчыняе летнюю школу "Крэатыўныя і сацыяльныя практыкі ў публічнай прасторы" для маладых мастакоў і куратараў. Праграма школы прапаноўвае лекцыі і воркшопы ад расійскіх і замежных мастакоў.
Школа ўяўляе сабой інтэрактыўную платформу для абмену досведам і усталявання новых кантактаў, а таксама абмеркавання самых сучасных мастацкіх і куратарскіх практык, звязаных з публічнай прасторай. Cёлета ўдзельнікі школы наведаюць Еўрапейскае біеннале сучаснага мастацтва Manifesta 10. Навучанне будзе адбывацца на ангельскай мове. Удзел у школе бясплатны.
Летняя школа "Крэатыўныя і сацыяльныя практыкі ў публічнай прасторы" з'яўляецца часткай бягучага публічнага праекта "Крытычная маса" Творчага аб'яднання куратараў (ТОК) і звязана з аднайменнай выставай, якая мае адбыцца ўлетку 2015 года.
Паводле adukacyja.info.