Летняя Школа «Блізкая ўлада» ў Беластоку (Польшча)

Рух «За Свабоду» запрашае на Летнюю Школу «Блізкая ўлада», якая пройдзе з 15 па 21 ліпеня ў Беластоку. Удзел бясплатны. Дэдлайн для падачы - 25 чэрвеня 2017 г.

Удзельнікі і ўдзельніцы школы пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы мясцовага самакіравання Польшчы і Беларусі, механізмамі правядзення кампаній па вырашэнні мясцовых праблем, паспрабуюць сябе ў ролі мэраў у часе дзелавой гульні, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Беластоку, з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага асяродка на Беласточчыне.

Студэнты Летняй Школы атрымаюць магчымасць наведаць фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» (Грудэк).

Навучанне на Школе Руху «За Свабоду» будзе найбольш цікавае тым, хто жадае даведацца пра механізмы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні, пра адрозненні паміж сістэмамі самакіравання ў Беларусі і Польшчы, а таксама пра правядзенне кампаній па лабіяванню інтарэсаў лакальных супольнасцей, альбо хоча паспрабаваць сябе ў якасці кандыдата ў дэпутаты ці сябры каманды на мясцовых выбарах 2018 года ў Беларусі.

Перад удзельнікамі і ўдзельнціамі выступяць эксперты — палітолагі, эканамісты, журналісты, палітыкі з Беларусі і Польшчы, а таксама адбудуцца сустрэчы з кіраўнікамі мясцовых самакіраванняў Беласточчыны.

УМОВЫ

Узроставыя абмежаванні для ўдзелу: 18-30 год.

Дзеля ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 25 чэрвеня 2017 г., адно з пытанняў якой гучыць так: «Чым павінна ў першую чаргу займацца мясцовая ўлада».

Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 1 ліпеня 2017 г.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання і дапамогу ў візавай падтрымцы.

Крыніца: pyx.by