Летняя школа BIGSSS 2016 (Германія)

З 27 чэрвеня па 2 ліпеня 2016 года ў Брэменскім універсітэце Якабса (Германія) ладзіцца летняя школа "BIGSSS".

Тэма мерапрыемства - канфлікт на Ўкраіне, беспрэцэдэнтны для Еўропы з часоў вайны на Балканах і магчыма з заканчэння другой сусветнай вайны.

Удзельнікі школы сфакусуюцца на тым, як апісаць і чым патлумачыць гэты канфлікт. З-за геапалітычных падыходаў да праблемы менш ўвагі надаецца натуральным вытокам канфлікту ўнутры краіны - гістарычным, палітычным, псіхалагічным, - якія ўплываюць на яго вырашэнне. Мэта школы - міждысцыплінарны абмен меркаваннямі па канцэпцыі канфлікту.

Працоўная мова школы - ангельская. Праграма ўключае панэльныя дыскусіі, прэзентацыі і лекцыі і г.д. Да ўдзелу запрашаюцца магістранты і дактаранты ў галіне палітычных навук, сацыялогіі, псіхалогіі, гісторыі, якія працуюць над даследчыцкімі праектамі, што факусуюцца на дэмакратызацыі і грамадзянскай супольнасці, тэорыі канфлікту і міру, міжгрупавым зносінам.

Заяўку на ўдзел у мерапрыемстве могуць падаць кандыдаты з Беларусі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана.

Удзел бясплатны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў кампусе Брэменскага універсітэта Якабса і кампенсуюць выдаткі на падарожжа: для грамадзян Беларусі - 350 еўра, Украіны - 325 еўра, Малдовы - 300 еўра, Польшчы - 200 еўра, Грузіі - 575 еўра, Азербайджана - 675 еўра, Арменіі - 700 еўра.

Кандыдаты мусяць даслаць CV (з пазнакай публікацыяў, валодання замежнымі мовамі), тэзісы даследчыцкага праекта (5-10 старонак). Пра ўмовы падачы заяўкі можна даведацца тут.

Дэдлайн - 18 сакавіка 2016 года. Каб даведацца больш пра Школу, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле Edu-Active.com.