Летняя школа АБСЕ (Вена, Аўстрыя)
25-29 ліпеня 2016 года ў Вене (Аўстрыя) Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ладзіць летнюю школу для маладых людзей з Паўднёвага Каўказа і рэгіёнаў АБСЕ. Вітаюцца кандыдаты, якія цікавяцца міжнароднымі справамі.
Мэта летняй школы - прамоўцыя міжрэгіянальных абменаў і магчымасцей для маладых палітычных экспертаў набыць прафесійныя навыкі. Праграма школы складаецца з серыі інтэрактыўных воркшопаў, брыфінгаў і курсаў (па медыяцыі і вядзенні перамоў, дыпламатычнай ангельскай і рускай мове, дыпламатычнай камунікацыі, інш.). Навучэнцы больш даведаюцца АБСЕ.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на вандроўку і пражыванне.
Запрашаюцца:
- студэнты 4-5-х курсаў;
- выпускнікі 2015-2016 гадоў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост да 25 год;
- спецыялізацыя ў галіне права, міжнародных адносін, палітычных навук;
- валоданне вуснай і пісьмовай ангельскай мовай на ўзроўні мінімум C1 (альбо эквівалент);
- веданне рускай мовы на ўзроўні мінімум B2 (або эквівалент).
Асабліва вітаюцца кандыдаты з Турцыі, Германіі ды Аўстрыі.
Для ўдзелу неабходна даслаць CV і ліст, у якім адказаць на пытанне: "Што вы бачыце вызначальным для міру і стабільнасці ў Еўропе?", на е-мэйл: [email protected] (Ms Corinne Lebelhomme).
Дэдлайн - 1 ліпеня 2016 года. Дэталі - тут.
Паводле MladiInfo.eu.