Летняя рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак у Францыі
пан, 2018-12-10 14:03
Фонд Terra Foundation for American Art (3 чэрвеня - 2 жніўня) прымае заяўкі на рэзідэнцыю 2019. Праграма Terra збірае разам маладых мастакоў/чак на 9-тыднёвую праграму ў гістарычным месцы Францыі. Праграма дае магчымасць працаваць самастойна і дае семінары і настаўніцтва старэйшымі навукоўцамі і мастакамі для прасоўвання аналізу і дэбатаў. Праграма дазваляе пашырыць акадэмічныя і творчыя гарызонты, вывучыць міжнародную культурныя перспектывы, пазнаёміцца і наладзіць сувязь на ўсё жыццё. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2019.
Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю матэрыялы
- пражыванне
- магчымасць выкарыстання памяшкання для працы
- ланчы
- грант на аплату транспартных выдаткаў
- арганізатары не маюць магчымасці прыняць членаў сям'і ўдзельнікаў/ц праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі з усіх краін свету;
- прафесіяналы/кі ў сферы візуальнага мастацтва, якія маюць дыплом магістра або эквівалент, у прыярытэтным парадку вышэй кандыдаты/кі, якія атрымалі дыплом на працягу апошніх 5 гадоў;
- студэнты/кі аспірантуры, якія вывучаюць амерыканскае мастацтва і візуальную культуру і яе ролю ў кантэксце міжнароднага мастацкага абмену да 1980;
- павінны мець рэкамендацыю ад навуковага кіраўніка/цы ці выкладчыка/цы з папярэдняй школы візуальнага мастацтва, кожны выкладчык/ца можа рэкамендаваць не больш за 2-х студэнтаў/к;
- працоўная мова праграмы - англійская, веданне французскага будзе толькі плюсам, але ведаць французскі не абавязкова.
Крыніца: terraamericanart.org