Летняя программа: Live it Lisbon

Праграма «Live it Lisbon» прадугледжвае валанцёрскую працу ў Лісабоне ў перыяд з 30 чэрвеня па 10 ліпеня 2018 або з 25 жніўня па 4 верасня 2018. Гэтая праграма распрацавана для людзей, якія хочуць жыць, працаваць і ствараць сувязі з рознымі людзьмі з усёй Еўропы. Праграма платная, плата складае 220-260€. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 25 ліпеня 2018.

У аплату ўваходзіць:

  • пражыванне (уключаючы ложка, няма патрэбы ў спальным мяшку);
  • харчаванне (сняданак, абед, падвячорак і вячэра);
  • мерапрыемствы (грамадскую дзейнасць);
  • выхадныя дні згодна з праграмай (экскурсіі і пляж);
  • моўныя курсы, ці курсы кулінарыі (на выбар);
  • транспартныя выдаткі ў перыяд праграмы;
  • адміністрацыйныя выдаткі;
  • сертыфікат пасля заканчэння праграмы.
     

Аплата не пакрывае транспартныя выдаткі ў Лісабон і назад і ў межах горада, калі яны не ў рамках праграмы «Live it Lisbon».

У праграме могуць удзельнічаць усе жадаючыя, хто старэйшыя за 18 гадоў і зацікаўлены ў працы валанцёрам. Усе, хто зацікаўлены, могуць падаць анлайн заяўку на ўдзел у праграме. Заяўка кожнага апрацоўваецца 5 дзён. Калі арганізатары выбралі вас для ўдзелу ў праграме, вы атрымаеце ліст на электронную пошту і ў вас будзе 5 дзён для аплаты ўдзелу ў праграме.

Крыніца: a-spin.pt