Летняя праграма: Live it Lisbon
Праграма «Live it Lisbon» прадаставіць усім жадаючым пазнаёміцца з людзьмі з усяго свету. Глыбей даведацца пра культуру Партугаліі і забраць з сабой незабыўны вопыт дапамогі іншым людзям. Гэтая праграма распрацавана для людзей, якія хочуць жыць, працаваць і ствараць сувязі з рознымі людзьмі з усёй Еўропы. Праграма прадугледжвае валанцёрскую працу ў Лісабоне ў перыяд з 25 жніўня па 4 верасня 2018. Заяўкі прымаюцца да 25 ліпеня 2018.
Праграма платная, плата складае 220-260 €. У аплату ўваходзіць:
- пражыванне (уключаючы ложка, няма патрэбы ў спальным мяшку);
- харчаванне (сняданак, абед, падвячорак і вячэра);
- мерапрыемствы (грамадскую дзейнасць);
- выхадныя дні згодна з праграмай (экскурсіі і пляж);
- моўныя курсы, ці курсы кулінарыі (на выбар);
- транспартныя выдаткі ў перыяд праграмы;
- адміністрацыйныя выдаткі;
- сертыфікат пасля заканчэння праграмы.
Таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:
- удзельнічаць у грамадскіх работах;
- зрабіць свой унёсак у працу ў горадзе;
- даведацца бліжэй партугальскую мову дзякуючы моўных курсах;
- даведацца больш пра культуру Партугаліі і аб гэтым цудоўным горадзе;
- прыняць удзел у кулінарных курсах і дадаць у сваю скарбонку рэцэпты іншых краін;
- класна правесці час.
У праграме могуць удзельнічаць усе жадаючыя, хто старэйшыя за 18 гадоў і зацікаўлены ў працы валанцёрам. Усе, хто зацікаўлены могуць падаць анлайн заяўку на ўдзел у праграме. Заяўка кожнага апрацоўваецца 5 дзён. Калі арганізатары выбралі вас для ўдзелу ў праграме, вы атрымаеце ліст на электронную пошту і ў вас будзе 5 дзён для аплаты ўдзелу ў праграме.
Крыніца: a-spin.pt/liveit