Летняя праграма для матэматыкаў у Злучаных Штатах

З 15-га чэрвеня па 7 жніўня 2015 года ва Ўніверсітэце Браўна (ЗША) пройдзе навучанне бакалаўраў па праграме "2015 Summer ICERM: Даследаванні па вылічальнай дынаміцы і тапалогіі". 8-тыднёвая праграма разлічана на даследчую працу студэнтаў у малых групах разам з ментарамі-дарадцамі.

Па выніках конкурсу будуць абраныя 15-16 удзельнікаў праграмы, якія - пры падтрымцы тэхнічных асістэнтаў - будуць распрацоўваць вырашэнне пастаўленых матэматычных задач у камандах па 3 чалавекі. Праблематыка курсу - даследванні дынамічных сістэм і тапалогіі малых памернасцей.

Праграма разлічана на студэнтаў ЗША і іншых краін (колькасць замежных удзельнікаў абмежаваная) і ўключае:

  • стыпендыю памерам 3 тыс. даляраў ЗША;
  • выдаткі на падарожжа ў Злучаныя Штаты;
  • пражыванне і харчаванне;
  • культурную праграму.

Анлайн-заяўкі прымаюцца да 13 лютага 2015 года. Заяўка ўключае 2 рэкамендацыйныя лісты. Дадатковая інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Edu-active.com.