Летняя «ларп-школа» для моладзі ў Літве

ГА "Адукацыйны цэнтр "ПОСТ" ладзіць летнюю «ларп-школу». Школа пройдзе з 3 па 8 ліпеня 2016 года ў Літве. Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя маладыя людзі з усёй Беларусі, якія добра ведаюць англійскую мову і цікавяцца творчасцю і адукацыйнымі праектамі.

Ларпы - ролевыя гульні жывога дзеяння - форма тэатральнай імправізацыі, якая уключае адукацыйны кампанент. За некалькі год у Мінску склалася моцная ларп-супольнасць, якая арганізуе рознака кшталту мерапрыемствы - ад простых гульняў да Мінскага ларп-фестывалю. Удзельнікі ларпаў атрымліваюць унікальны персанальны досвед па то ці іншай праблеме і вымушаныя выпрацоўваць уласная стаўленне, а не кіравацца стэрэатыпнымі меркаваннямі.Летняя «ларп-школа» - гэта больш за 15 дасведчаных экспертаў са Скандынавіі і Беларусі, каля 50 удзельнікаў з розных краін свету, шэсць дзён змястоўных лекцый, творчых семінараў, ролевых гульняў, знаёмства з міжнароднай ларп-супольнасцю.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 сакавіка 2016 года.

Больш падрабязна пра летнюю ларп-школу можна даведацца тут.

Крыніца: BelarusLarpWriter.BlogSpot.com.by