Летняя еўра-атлантычная акадэмія ў Варшаве

Да 23:59 19 лютага Коледж Еўропы ў Натоліне (Польшча), Нямецкі Фонд Маршала Злучаных Штатаў Амерыкі (GMF) і польска-амерыканская фундацыя свабоды прымаюць заяўкі на летнюю Варшаўскую еўра-атлантычную акадэмію (ВЕАЛA/WEASA (анг.), якая будзе адбывацца з 2 па 15 ліпеня 2017. Тэма  5-й Акадэміі  – “Лічбавая супольнасць: бяспека, інфармацыя і эканоміка”.

Адна з галоўных мэтаў праграмы – пазнаёміць удзельнікаў з усё большай роляй лічбавага кампанету ў бяспецы, інфармацыі і эканоміцы нашага часу.

Праграма прадугледжвае знаёмства з і глыбейшае вывучэнне наступных тэм:
•    лічбавае грамадства і сацыяльныя медыя;
•    лічбавая эканоміка;
•    кібербяспека;
•    стратэгічныя камунікацыі, журналістыка, заснаваная на фактах и г.д.

Такім чынам, Акадэмія дапаможа ўдзельнікам пазнаёміцца з самымі сучаснымі ведамі ў галіне, палепшыць іх прафесійныя якасці і кампетэнцыі і даведацца больш пра сучасныя лічбавыя супольнасці.
А больш канкрэтна, удзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

•    паглыбіць і сістэматызаваць веды;
•   развіць здольнасць ужываць розныя канцэпцыі і падыходы да неабходных для правядзення той ці іншай палітыкі даследаванняў, аналізу і адвакатаванню дзеянняў у адпаведных абласцях;
•  узмацніць неабходныя практычныя навыкі, якія дазваляюць праводзіць асэнсаваны і глыбокі аналіз, што ў выніку дапаможа ўзмацніць пазіцыі ў часе палітычных дэбатаў, рыхтаваць кампаніі па лабіяванні і адвакатаванні і мець уплыў на інстытуцыянальныя пераўтварэнні на нацыянальным, еўрапейскімі глабальным узроўні.

Хто можа падаваць удзельнічаць?

Вітацецца ўдзел прадстаўнікоў міжсектарнага поля дзеяння з галін публічнага адміністравання, акадэмічных колаў, аналітычных цэнтраў, СМІ і грамадскіх арганізацый.

Арганізатары вітаюць ўдзел маладых палітычных аналітыкаў, экспертаў, дарадцаў, служачых, журналістаў, адмыслоўцаў з прыватнага сектару і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый з рэгіёну праграмы “Ўсходне партнёрства”  (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны), якія цікавяцца працэсамі еўрапейскай інтэграцыі, дзяржаўнай трасфармацыі, трансатлантычным супрацоўнітвам, кібербяспекай, лібавымі медыямі, лічбавай эканомікай ды інш.
Прыярытэт будзе надавацца прафесіяналам сярэдняга звяна, якія маюць мінімум 5 год досведу ў тэмах, праблематыку якіх азкранае праграма.
 

Пакрыццё выдаткаў
Арганізатары пакрываюць кошты на дарогу і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Падаваць заяўку неабходна ў электронным выглядзе праз сайт арганізатараў.

Паводле: www.edu-active.com