Летняя аплачваная стажыроўка ў Google - Developer Relations Internship
чцв, 2017-12-14 09:16
Google набірае стажораў на стажыроўку Developer Relations Internship на лета 2018. Стажоры павінны быць студэнтам праграм бакалаўрыяту або магістратуры (вывучаць кампутарныя навукі або сумежныя тэхнічныя спецыяльнасці). Стажыроўка аплачваная, працягласць стажыроўкі: 12-14 тыдняў у летні перыяд 2018 года. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 21 снежня.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны быць студэнтамі бакалаўрыяту або магістратуры;
- павінны вывучаць кампутарныя навукі або сумежныя тэхнічныя дысцыпліны;
- павінны вучыцца на стацыянары і працягнуць навучанне пасля стажыроўкі;
- мець досвед працы: Python, Java, NodeJS, Go, .NET;
- досвед працы хоць бы ў адным праекце;
- дата заканчэння навучання: канец 2018 або вясна / лета 2019;
- удзел у Github і / або StackOverflow;
- выдатныя навыкі праграмавання Java або Objective-C і досвед працы з SDK для Android і iOS;
- спатрэбіцца дазвол на працу ў ЗША.
Крыніца: careers.google.com