Летняя Акадэмія прадпрымальніцтва ў галіне відэагульняў (Польшча)

Універсітэт эканомікі ў Катовіцах (Польшча) з 4-га па 15-га ліпеня 2016 года ладзіць летнюю Акадэмію прадпрымальніцтва ў сферы развіцця відэагульняў. Удзельнікі Акадэміі засяродзяць увагу на інавацыйных рашэннях і паспяховых маркетынгавых стратэгіях уводу на рынак новых відэагульняў альбо гульняў новага віду. Кожны ўдзельнік Акадэміі зможа прэзентаваць свае ідэі. У праграме - воркшопы, інтэрактыўныя трэнінгі й практыкаванні. Запрашаюцца спецыялісты, аналітыкі і сапраўдныя прафесіяналы ў гэтай сферы.

Працоўная мова мерапрыемства - ангельская. Лепшыя каманды ўдзельнікаў Акадэміі будуць запрошаны на адмысловы 3-дзённы летнік у Брусель (Бельгія), дзе змогуць прэзентаваць свае прапановы еўрапейскім інвестарам, бізнес-анёлам і г.д.

Дэдлайн - 20 траўня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Поўная інфармацыя - тут.

 

Паводле Startify7.eu.