Летнія школы славістыкі ў Чэхіі
Універсітэты Чэхіі ладзяць набор навучэнцаў у летнія школы славістыкі.
Курсы прызначаюцца для замежных студэнтаў, педагогаў, вусных і пісьмовых перакладчыкаў і акадэмічных працаўнікоў у галіне багемістыкі і славістыкі, аднак адкрытыя і ўсім зацікаўленым чэшскай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай.
Летнія школы славістыкі ладзяць наступныя ўніверсітэты:
- Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэшскіх Будзеёвіцах,
- Масарыкаў універсітэт у Брно,
- Карлаў універсітэт у Празе,
- Універсітэт Палацкага ў Аламоўцы,
- Інстытут моўнай і прафесійнай падрыхтоўкі ў Падзебрадах – адукацыйны цэнтр пры Карлавым універсітэце ў Празе,
- Заходнечэшскі ўніверсітэт у горадзе Пльзэнь.
У межах адукацыйных праграмаў універсітэты прапануюць курсы чэшскай мовы розных узроўняў, семінары па чэшскай літаратуры, культуры і гісторыі, тэатральныя, музычныя і танцавальныя мерапрыемствы, экскурсіі і пазнавальныя паездкі.
Працягласць курсаў складае 2-4 тыдні, тэрмін правядзення - з ліпеня па верасень 2015 года. Удзел у школах платны, магчыма атрыманне стыпендыі.
Дэдлайн падачы заявак асобны для кожнай праграмы. Дакладная інфармацыя знаходзіцца тут.
Паводле Adukacyja.info.