Летнія школы па правах чалавека (Вільнюс)
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (Fédération internationale des ligues des droits de l’Homme) запрашае у Вільнюс (Літва) у летнія школы "Правы чалавека – сучасная сістэма каштоўнаснага светапогляду". Навучанне пройдзе з 10 па 19 ліпеня (першы набор) і з 23 ліпеня па 1 жніўня 2016 года (другі набор). Запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце 18-35 год.
Навучэнцы пазнаёмяцца з гісторыяй руху правоў чалавека, метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях, стандартамі свабоды выказвання, правам асобы на прыватнасць, аўтарскім правам і практыкай яго ўжывання, інш.
Мова навучання - беларуская і руская.
Выкладчыкамі выступяць прадстаўнікі праваабарончых, творчых і прафесійных арганізацый Беларусі, Украіны, Францыі,
Навучанне бясплатнае. Арганізатары пакрываюць выдаткі на візы, страхоўкі, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, а таксама фінансуюць вандроўку ў Вільнюс (у два бакі).
Апошні дзень рэгістрацыі ўдзельнікаў Школы першага набору - 6 чэрвеня, другога - 14 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info, BAJ.by.