Летнія школа сацыяльнага прадпрымальніцтва па вырашэнні праблемы харчавання

105 матываваных студэнтаў з усяго свету могуць падаць заяўку на ўдзел у Летняй  Глабальнай школе па сацыяльным прадпрымальніцтве, якая будзе праходзіць у Мюнхене (Германія), Шанхаі (Кітай) і Мехіка (Мексіка). Заяўку можна падаць да 17 красавіка 2017 г.

Праца будзе ісці ў шматнацыянальнай і міждысцыплінарнай камандзе  і будзе накіравана на распрацоўку ідэй, здольных стварыць доўгатэрміновы пазітыўны эфект у вырашэнні глабальных праблем чалавецтва за кошт стабільнай самаакупаемай мадэлі існавання.

У часе навучальнага курса, які будзе доўжыцца 7 дзён, студэнты даведаюцца пра прадпрымальніцтва, распрацуюць уласную ідэю сацыяльнага бізнесу і пабудуюць сетку кантактаў з таленавітымі аднадумцамі па ўсім свеце. Студэнтаў чакае серыя інтэрактыўных лекцый ад вядомых прадпрымальнікаў. Каманды атрымаюць трэнера, які будзе даваць зваротную сувязь на іх праект і бізнес-план, а таксама прапануе дапамогу ў вырашэнні тэхнічныж пытанняў. Напрыканцы каманды прэзентуюць свае ідэі аўдыторыі з 250 чалавек, а некаторыя атрымаюць узнагароды.

Сёлета школа засяродзіцца на такой тэме як “ежа”. Глядзіце ніжэй расклад школ у трох гарадах.
Шанхай, Кітай (28.08 – 03.09.2017)
Mехіка, Meксіка (08.09 – 14.09.2017)
Mюнхен, Германія (15.09 – 21.09.2017)
 

Хто можа ўдзельнічаць

Студэнты і выпускнікі ва ўзросце 18-35 гадоў з любой адукацыяй;

Умовы

Аплата навучання складае 119 еўра, якія трэба заплаціць ў час праз  адразу пасля адбору.
Транспартныя выдаткі  на падарожжы да месца правядзення школы і назад НЕ кампенсуюцца, калі студэнты жадаюць стаць прадпрымальнікамі – няхай гэта стане першым выклікам для іх. Фінансаванне можна знайсці праз стыпендыю, краўдфандынг ды іншыя магчымасці.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце і харчаванне пад час праходжання навучання, а таксама выдаткі на грамадскі транспарт. 

Падача заяўкі
Каб падаць заяўку неабходна запоўніць анкету на ангельскай мове

Крыніца: globalsummerschool.org