Летнія школа-інтэнсіў у Нарвегіі
Да 1 лютага 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у міжнароднай летняй школе-інтэнсіве Ўніверсітэта Осла (Нарвегія). Кандыдаты з краін былога Савецкага Саюзу і Ўсходняй Еўропы могуць прэтэндаваць на стыпендыю. Заняткі праходзяць па-ангельску. Асобна прапануюцца моўныя курсы.
Міжнародная летняя школа Ўніверсітэта Осла штолета прапануе інтэнсіўныя курсы ўзроўню бакалаўрыята і магістратуры, што доўжацца ад канца чэрвеня да канца ліпеня. Кожнае лета Школа прымае каля 550 студэнтаў і студэнтак з 90 краін свету. Школа мае на мэце развіццё і перадачу ведаў і паглыбленне ўзаемаразумення паміж людзьмі розных культур. У 2017 г. летняя школа будзе доўжыцца з 24 чэрвеня па 4 жніўня.
Сярод курсаў, якія прапануе школа, – энергетыка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё, правы чалавека, гендэрная роўнасць у скандынаўскіх краінах, даследаванні міру і г.д.
Больш падрабязна з тэматыкай курсаў можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што прапануюцца курсы трох узроўняў:
• Курсы для бакалаўраў
• Курсы для магістраў
• Курсы нарвежскай мовы
Каб падацца на летнюю школу, кандыдаты і кандыдаткі павінны мець:
• акадэмічны ўзровень, адпаведны курсу, на які падаюцца;
• прафесійны ўзровень, адпаведны курсу, на які заяўляюцца;
• фінансавыя абставіны (абгрунтаванасць неабходнасці дадатковага фінансавання);
Міжнародная летняя школа прапануе стыпендыі для заяўнікаў з некаторых краін. Беларусы могуць прэтэндаваць на стыпендыяю як ў рамках курсаў узроўню бакалаўрэата, так і магістратуры.
Частковыя стыпендыі будуць прапанаваныя тым, хто займаецца скандынаўскімі студыямі ва ўніверсітэтах сваіх краін.
Поўная стыпендыя пакрывае:
- Базавую плату за навучанне (і выдаткі на паржыванне ў кампусе);
- Дадатковыя выдадткі (у выпадку, калі гэта неабходна);
- Кішэнныя грошы;
- Заваротны квіток на самалёт да Осла
Поўная стыпендыя НЕ пакрывае:
- консульскі збор за візу;
- дарогу з/да аэрапорта;
Апошні дзень падачы для тых, хто прэтэндуе на стыпендыю – 1 лютага. Для тых, хто будзе фінансаваць сваё навучанне самастойна, – 1 сакавіка, 2017 г.
Пра працэдуру падачы чытайце вось тут
Па дадатковых пытання варта звяртацца па гэтым адрасе сеціўнай пошты: [email protected]
Крыніца: www.uio.no