Летнік WEASA у Варшаве
пан, 2019-02-25 11:31
Летнік Euro-Atlantic SummerAcademy пройдзе ў Варшаве ў ліпені. У 2019 на школе будуць закрануты такія тэмы: «Алгарытмы і іх уплыў на нашу інфармацыйную інфраструктуру», «Лічбавая, інфармацыйная і кібербяспека». Арганізатары школы маюць жаданне пазнаёміць удзельнікаў/ц з роляй лічбавых кампанентаў у бяспекі, эканоміцы і інфармацыйных тэхналогіях сучаснага свету. Працоўная мова школы - англійская. Арганізатары школы аплачваюць транспартныя выдаткі, і пражыванне і харчаванне падчас навучання ў школы. Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2019.
У школе могуць браць удзел кандыдаткі і кандыдаты, якія:
- працуюць у розных сектарах, у прыярытэце: грамадскія арганізацыі, навука, сродкі мас-медыя, кіраванне грамадскімі арганізацыямі.
- таксама ўдзельнічаць могуць: палітычныя аналітыкі, эксперты, кансультанты, журналісты, прадпрымальнікі, работнікі няўрадавых арганізацый;
- у прыярытэце кандыдаты і кандыдаткі, якія яшчэ не дасягнулі вяршыні кар'ернай лесвіцы і маюць не менш за 5 гадоў вопыту работы ў адной з сумежных абласцей праграмы.
Усе пытанні адносна гадовай школы можна адпраўляць на англійскай на [email protected].
Крыніца: weasa.org