Летнік Viadrinicum, прысвечаны краінам Усходняга Партнёрства
Viadrinicum (Франкфурт, 19 жніўня – 1 верасня 2019) – гэта штогадовы летнік, прысвечаны краінам Усходняга Партнерства з асаблівым фокусам на Украіну. У гэтым годзе ён будзе праводзіцца ў форме Міжсектаральнай урбаністычнай лабараторыі з мэтай закрануць комплексныя пытанні ўрбанізму, гарадскога развіцця і актыўнага грамадзянства ў пост-сацыялістычных гарадах малога і сярэдняга памеру з тэарэтычнай і метадалагічнай перспектываў. Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны, удзельнікі самастойна пакрываюць транспартныя выдаткі (альбо могуць падаць заяўку на трэвэл-грант). Дэдлайн: 2 чэрвеня 2019.
З моцным акцэнтам на партысіпатыўныя фарматы школа дазволіць удзельнікам і ўдзельніцам паглыбіць свае веды пра тэорыі пост-сацыялістычнага ўрбанізму, мадэлі гарадскога развіцця і стратэгіі актыўнага грамадзянства з дапамогай акадэмічных семінараў, а таксама ўзмацніць практычныя і метадалагічныя ўменні ў межах некалькіх праектна-арыентаваных майстэрняў.
Акрамя акадэмічнай часткі, удзельнікі і ўдзельнціцы летняй школы таксама распрацуюць міні-праекты ў сваіх групах у межах трох майстэрняў (мастацкай, дакументальнай і даследвальніцкай) пад кіраўніцтвам дасведчаных супервайзараў. Праграма таксама ўключае паказы фільмаў, публічныя дыскусіі і сесіі Open Space, дзе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць свае праекты паміж сабой.
Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:
- студэнты, PhD кандыдаты ў любой сферы, НДА-актывісты/кі альбо мастакі/чкі з любой краіны свету
- узрост да 35 год
- маюць сапраўдную цікавасць да міжсектарных і міждысцыплінарных падыходаў да урбаністычных пытанняў у пост-сацыялистычным кантэксце
- маюць дастатковы ўзровень валодання ангельскай мовай для актыўнага ўдзелу ў дыскусіях
Крыніца: viadrinicum.blog