Летнік у Венскім біялагічным цэнтры (стыпендыя 1400€)

Венскі біялагічны цэнтр запрашае 28 чэрвеня - 30 жніўня 28 студэнтаў/к бакалаўрыяту працаваць бок аб бок з дасведчанымі даследчыкамі/цамі ў дынамічнай абстаноўцы. Мэта праграмы - стварыць яркую і разнастайную атмасферу для навучання і працы. Гэтая школа ідэальна падыходзіць тым, хто жадае вывучаць у аспірантуры навукі аб жыцці. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 студзеня 2019.

Гэты цэнтр у Вене - выдатнае месца для правядзенне даследаванняў у галіне біялагічных навук, у цэнтры працуюць навукоўцы з 65 краін свету. Школа ўяўляе сабой супрацоўніцтва паміж пяццю вядучымі даследчымі інстытутамі: Research Center for Molecular Medicine, Gregor Mendel Institute, Institute of Molecular Biotechnology, Institute of Molecular Pathology and the Max F. Perutz Laboratories

Арганізатары аплочваюць:

  • пражыванне
  • транспартныя выдаткі ў Вену і назад
  • стыпендыю 1400€ - на ўвесь перыяд навучання
  • медыцынскую страхоўку
  • бясплатнае выкарыстанне грамадскім транспартам у Вене
  • удзел у грамадскіх мерапрыемствах
     

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны скончыць мінімум 2 курса праграмы бакалаўрыяту або 1 год праграмы магістратуры да 30 чэрвеня;
  • неабходна мець вопыт правядзення даследаванняў;
  • неабходна мець выдатную паспяховасць;
  • трэба валодаць англійскай мовай;
  • неабходна прад'явіць доказ залічэння ва ўніверсітэт.

 

Для падачы заяўкі неабходна падрыхтаваць такія дакументы:
 

  • сертыфікат аб залічэнні ў ВНУ або ведамасць з адзнакамі за апошні акадэмічны год;
  • кандыдаты, якім неабходна прад'явіць доказ залічэння ў ВНУ на наступны акадэмічны год, павінны таксама даць асабістая заява з пералікам праграм, якія будзе вывучаць студэнт;
  • калі мова дакументаў не англійская або нямецкая, неабходна прадаставіць пераклад на ангельскую ці нямецкую;
  • рэзюмэ або матывацыйны ліст.

 

Крыніца: training.vbc.ac.at