Летнік у сферы палітыкі навакольнага асяроддзя (Італія)
Мэта летняй школы (30 чэрвеня - 6 ліпеня, Венецыя) - даць добры трэнінг маладым навукоўцам у сферы мадэлі інтэграванай ацэнкі. Па меры таго, як ствараецца палітыка ў галіне навакольнага асяроддзя, даследчыкам усё больш і больш неабходна браць удзел у дыялогу, прысвечаным навуцы і палітыцы і разабрацца ў тым, як працуюць такія мадэлі і як можна інтэрпрэтаваць вынік. Заяўкі прымаюцца анлайн да 1 сакавіка 2019.
Арганізатары летняй школы жадаюць стварыць таварыства маладых навукоўцаў, якія прадстаўляюць шырокі спектр дысцыплін: ад эканамістаў - эколагаў да інжынераў-энергетыкаў, фізікаў, навукоўцаў - эколагаў, зацікаўленых у мадэляванні дзейнасці чалавека і сістэмы зямлі.
На школе будуць асветлены працэсы мадэлявання і ўзаемадзеяння паміж эканамічнай актыўнасцю і энергетычнай сістэмай, выкарыстаннем зямлі, лесу і сельскай гаспадаркі, вады, атмасферы і як гэтыя сферы могуць быць аб'яднаныя і замененыя.
Арганізатары аплочваюць:
- пражыванне
- абеды і кава-брэйкі
- кошт навучання
- транспартныя выдаткі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак: аспіранты і прафесіяналы з любога ўніверсітэта, даследчага інстытута або іншай арганізацыі (прыватнай кампаніі, урадавай установы, НДА), якія праяўляюць цікавасць да пытанняў навакольнага асяроддзя і выдатна валодаюць англійскай мовай.
Дакументы: рэзюмэ, рэкамендацыйны ліст ад кіраўніка, чарнавік даследчага праекта.
Крыніца: cd-links.org