Летнік у Ізраілі па тэме прыродазнаўчых навук

Летнік Kupcinet-Getz International Science School запрашае да ўдзелу студэнтаў/к бакалаўрыяту, якія вывучаюць матэматыку, фізіку, хімію і сумежныя дысцыпліны. Лагер адбудзецца 13 чэрвеня–8 жніўня 2019 года ў Ізраілі. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, а таксама прапануюць невялікую стыпендыю памерам 500 шэкеляў на тыдзень. Удзельнікі і ўдзельніцы мусяць аплаціць толькі авіяпералёт. Дэдлайн – 24 снежня 2018 года.

Праграма створана для студэнтаў і студэнтак з усяго свету, якія спецыялізуюцца ў галіне прыродазнаўчых навук. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы змогуць папрацаваць у лабараторыі пад кіраўніцтвам дасведчаных навукоўцаў і на кароткі час стануць раўнапраўнай часткай каманды.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. навучацца на адной з праграм, звязанай з фізікай, матэматыкай, інфарматыкай, хіміяй;
  2. цікавіцца навуковымі даследаваннямі. Папярэдні досвед вітаецца, але не абавязковы;
  3. выдатна валодаць ангельскай мовай.

 

Для ўдзелу кандыдатам і кандыдаткам неабходна запоўніць заяўку і далучыць да яе наступныя дакументы:

  • копія апошняй старонкі пашпарта;
  • CV;
  • выпіску ў адзнакамі (з перакладам на ангельскую мову);
  • матывацыйны ліст (не больш за 1 старонку);
  • хаця б адзін рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка/цы альбо даследчыка/цы свайго ўніверсітэта. Ліст неабходна накіраваць на е-адрас [email protected].
  • Дакументы прымаюцца ў фармаце pdf.


Крыніца: weizmann.ac.il