Летнік у Грузіі, прысвечаны пытанням міграцыі

Міжнародная летняя школа па міграцыі (30 чэрвеня - 6 ліпеня 2019) у Тбілісі (Грузія). Усе праекты рэалізоўваюцца міжнародным цэнтрам развіцці міграцыйнай палітыкі. Арганізатары прапануюць  удзельнікам і ўдзельніцам на бясплатнай аснове пражыванне і харчаванне, таксама аплачваюцца транспартныя выдаткі. Рэгістрацыя ў летняй школе - бясплатная. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 30 красавіка 2019.

Міжнародныя акадэмічныя эксперты з міграцыйнай абсерваторыі Оксфардскага ўніверсітэта, Універсітэта Сэсекса, Школы эканомікі Сарбонскага ўніверсітэта, Дунайскага ўніверсітэта Кремс, Амстэрдамскага ўніверсітэта, Універсітэта Лейдена і Маастрыхцкай вышэйшай школы кіравання і ICMPD правядуць лекцыі і будуць настаўнікамі для студэнтаў.

У асноўным лекцыі будуць тычыцца наступных пытанняў:

  • увядзеньне ў вывучэнне міграцыі;
  • міграцыя і развіццё;
  • міграцыя і эканоміка;
  • успрыманне мігрантаў;
  • міграцыйнае заканадаўства;
  • міграцыйныя дадзеныя.

 

Летнік прапануе міждысцыплінарныя і інавацыйныя акадэмічныя і арыентаваныя на даследаванні лекцыі, семінары і праекты па пытаннях, звязаных з міграцыйнай сітуацыяй і міграцыйнай палітыкай у ЕС, Усходнім суседстве ЕС і ва ўсім свеце. Навучанне будзе суправаджацца даследаваннямі, практычнымі заняткамі і інтэрактыўнымі дыскусіямі. У агульнай складанасці ў летняй школе могуць прыняць удзел да 75 студэнтаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны вывучаць міграцыю, журналістыку, СМІ, міжнароднае права, міграцыйнае права, эканоміку, дэмаграфію, гісторыю, сацыяльныя і палітычныя навукі;
  • прымаюцца заяўкі як ад студэнтаў/к, так і ад маладых спецыялістаў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.


Кандыдатам і кандыдаткам неабходна прадставіць на англійскай мове такія дакументы:

  • заяўка
  • рэзюмэ
  • сертыфікат на ўзровень валодання англійскай мовай (калі ёсць)
  • рэкамендацыйны ліст;
  • дакументы прымаюцца на электронную пошту [email protected].

 

Крыніца: icmpd.org