Летнік ў Германіі, прысвечаны эканоміцы

Тhe Institute on Behavior and Inequality прымае заяўкі на летнік, прысвечаны паводніцкай эканоміцы. Ён пройдзе ў Боне, Германія на працягу тыдня з 8 па 12 ліпеня 2019. Мэта школы - пазнаёміць студэнтаў/к аспірантуры з перадавымі даследаваннямі ў сферы паводніцкай эканомікі. Арганізатары цалкам аплачваюць усе выдаткі. Апошні тэрмін для заявак - 15 сакавіка 2019.

Праграма школы прапануе лекцыі, дыскусіі і абмеркавання апошніх даследаванняў паводніцкай эканомікі. Праграма таксама прадугледжвае магчымасць студэнтаў/к абмеркаваць свае ідэі з лектарамі і іншымі ўдзельнікамі/цамі школы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Прымаюцца заяўкі ад студэнтаў/к аспірантуры, якія вывучаюць адпаведныя навукі.
  • Заяўку на ўдзел у школе можна падаць анлайн. Неабходна падрыхтаваць такія дакументы: 2 рэкамендацыйныя лісты, рэзюмэ, матывацыйны ліст, ведамасць з ацэнкамі.

 

Крыніца: jobs.briq-institute.org