Летнік «Рэпрэзентатыўная дэмакратыя»

Рух «За Свабоду» запрашае на летнік «Рэпрэзентатыўная дэмакратыя», які пройдзе з 2 па 7 жніўня ў Беластоку. Адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы прымуць удзел у рэгіянальных школах у Беларусі, а лепшыя выпускнікі працягнуць навучанне ў Беластоку. Для ўдзелу трэба запоўніць анлайн-форму да 10 чэрвеня (у тым ліку напісаць кароткае эсэ).

Сёлета летнік будзе праходзіць у два этапы. Першы этап — гэта тры рэгіяльныя школы ў Беларусі: Гародня - 29-30 чэрвеня, Магілёў - 6-7 ліпеня, Віцебск - 13-14 ліпеня.

Узроставыя абмежаванні: 18-30 год. Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання. Арганізатары звернуцца па бясплатныя доўгатэрміновыя візы, але апошняе рашэнне застаецца за кансулятам.

Крыніца: docs.google.com